Рада Гродзенскай гарадской суполкі Партыі БНФ аднагалосна прыняла заяву да Сойма, у якой патрабуе адмяніць рашэнне аб выключэнні з шэрагаў партыі Алеся Міхалевіча і аднавіць яго на пасадзе намесніка старшыні.

Сябры гродзенскай суполкі Партыі БНФ лічаць, што дадзены факт з’яўляецца звядзеннем асабістых рахункаў у вышэйшым кіраўніцтве.

На думку старшыні суполкі Вадзіма Саранчукова, выключэнне Алеся МІхалевіча не вырашае праблемы адзінства і аднадумства, а паказвае палітычную няздольнасьць кіраўніцтва партыі вырашаць узнікаючыя праблемы і падрывае яе аўтарытэт ў вачах грамадзян краіны.

Да ўсяго гродзенскія фронтаўцы лічаць, што рашэнне аб выключэнні Алеся Міхалевіча прымалася з парушэннем патрабаванняў статута, у сувязі з чым вынік падліку галасоў не адпавядае прынятаму рашэнню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?