Беларусь вядзе перамовы з Іранам аб пастаўках нафты, паведаміў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 кастрычніка на сустрэчы з дэпутатамі.

Паводле яго слоў, гэта робіцца ў сувязі са складанасцямі ў перамовах па нафце і газе з Расіяй. «Мы вядзем перамовы з Іранам, які кідаецца ў пошуках для пастаўкі нафты і які знізіць нам цану», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама паведаміў, што загадаў ураду вярнуцца да праекта нафтаправода з Балтыкі і «неадкладна скончыць мадэрнізацыю» Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?