07.10.2016 / 14:18

Выйшлі мемуары Пятра Марцава, запісаныя Сашай Раманавай 6

Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса kyky.org Саша Раманава выпусціла кнігу пра жыццё вядомага беларускага бізнэсмена і выдаўца Пятра Марцава, заснавальніка газет «БДГ» і «Імя».

«Сёння Саша забрала наклад, цяпер ён у яе», — напісала ў фэйсбуку дырэктар kyky.org Агнія Лойка.

Як распавяла Саша Раманава, прэзентацыя кнігі «Асцярожна, Марцаў!» Запланавана на 13 кастрычніка. Прыблізна ў гэты час мемуары Пятра Марцава з'явяцца і ў кнігарнях.

Нагадаем, што цана выдання пры папярэдняй замове складала 25 рублёў. У кнігарнях мемуары будуць каштаваць крыху даражэй, але ўсяго на некалькі рублёў. Па словах Раманавай, гэта будзе зроблена, каб не адпудзіць чытачоў, але і каб не было крыўдна тым людзям, якія прафінансавалі выданне.

12
йц / Адказаць
07.10.2016 / 14:51
пиар книги идёт полным ходом, но почти никто не знает ни Романову, ни Марцева.. Наверное, для очен узкого круга читателей..
0
Хілары Трамп / Адказаць
07.10.2016 / 15:11
ну, Марцава многія ведаюць. Гэта ці не найлепшы рэдактар СМІ незалежнай Беларусі. пашукайце, што за газета такая БДГ - http://bdg.by/news/society/30702.html
1
sieva / Адказаць
07.10.2016 / 17:23
Я б не пагадзіўся, што Марцаў - ці не найлепшы рэдактар. Ён, без сумневу, выдатнэ мэнэджар СМІ і нястомны генератар ідэй. У пэўным сэнсе Марцаў - легенда беларускага медыя-сектару. А ўласна рэдактарамі ў ягоных газетах былі сапраўдныя прафесіяналы.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру