Кампанія velcom пачала праводзіць апытанне сярод жыхароў нашай краіны, каб выявіць вобраз сучаснай беларускай літаратуры. Для ўдзелу ў апытанні кожны, хто мае адпаведнае жаданне, можа прайсці па спасылцы і адказаць на некалькі простых пытанняў.

Вынікам кампаніі будзе ўнікальная графічная выява, свайго кшталту калаж, які адлюструе ўяўленні чытачоў аб творах сучасных беларускіх аўтараў. Даследаванне плануецца завяршыць 11 кастрычніка, пасля чаго дадзеныя будуць апрацаваны і прадстаўлены ў СМІ.

Ідэя даследаваць вобраз сучаснай беларускай літаратуры ўзнікла нездарма. Гэта істотная частка новага праекта velcom, які стартуе ўжо напрыканцы кастрычніка. Апроч даследавання, праект уключае ў сябе шэраг важных падзей: сустрэчы с беларускамоўнымі пісьменнікамі, масавыя чытанні ўлюбёных кніг, мерапрыемствы для дзяцей і іншыя акцыі, якія маюць мэтай паказаць усю шматграннасць беларускай літаратуры. Прадстаўнікі velcom перакананыя: беларускія аўтары пішуць неверагодна захапляльныя, глыбокія і кранальныя творы, якія можна і варта прасоўваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0