Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Беларусі ў адпаведнасці з патрэбамі часу.

«Свет імкліва змяняецца, мы павінны адаптавацца да зменлівых умоў, каб не толькі не страціць занятыя намі нішы, але і знайсці новыя», — заявіў ён 7 кастрычніка, выступаючы на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га і 6-га скліканняў.

На думку Лукашэнкі, надышоў час для правядзення аналізу Канстытуцыі. «Паспрабуем падысці да гэтага пытання з розных бакоў — акуратна, каб не зрабіць горш. З'явіліся новыя праблемы, выклікі. Ды і час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Якія канкрэтна змены могуць быць унесеныя ў Асноўны закон краіны, Лукашэнка не канкрэтызаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?