Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што дзеянні Расіі ў Сірыі ў падтрымку рэжыму Башара Асада трэба расследаваць як магчымыя ваенныя злачынствы.

Керы абвінаваціў Маскву і ўрад у Дамаску ў правядзенні мэтанакіраванай стратэгіі па тэрарызаванні грамадзянскага насельніцтва ў Алепа і ў знішчэнні любога, хто аказваецца перашкодай у рэалізацыі іх ваенных задач.

Выступаючы ў Вашынгтоне на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім французскім калегам Жан-Маркам Эро, Керы распавёў, што, па наяўных звестках, у чацвер, 6 кастрычніка, аткаваная з паветра была яшчэ адна бальніца ў Алепа, у выніку чаго былі забітыя 20 чалавек.

Паводле яго слоў, настаў час, каб адказныя за падобныя напады былі прыцягнутыя да адказу.

«Расія і рэжым [Башара Асада] абавязаны даць свету крыху больш, чым проста тлумачэнні, чаму яны працягваюць наносіць ўдары па бальніцах і медыцынскіх цэнтрах, па дзецях і жанчынах. Гэтыя дзеянні падахвочваюць пачаць іх паўнавартаснае расследаванне як ваенных злачынстваў, і тыя, хто іх здзяйсняе, павінны быць прыцягнутыя да адказу за свае дзеянні», — сказаў Керы.

Паводле слоў дзяржсакратара, цяпер зусім відавочна, што падобныя ўдары не маюць нічога агульнага з выпадковасцю.

Раней Расія заявіла, што гатовая падтрымаць новы план ААН, накіраваны на спыненне гвалту ў Алепа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?