fifa.com
Гульня прайшла ў Ратэрдаме (ёсць такі горад недзе ў Еўропе:) ).
У першым тайме двойчы вызначыўся Квінсі Промес — 2:0 (15 і 31-я хвіліны).
У пачатку другога тайма (47-я хвіліна) Аляксей Рыас падарыў прамень надзеі. Але Даві Клаасэн і Вінсэнт Енсэн (55-я і 64-я хвіліны) расставілі ўсе магчымыя кропкі.
У нашай адборачнай групе Францыя сёння з такім жа лікам разграміла Балгарыю — 4:1, Швецыя ў гасцях выйграла ў Люксембурга — 1:0.
Пасля 2 тураў: Францыя, Нідэрланды, Швецыя — 4, Балгарыя — 3, Беларусь — 1, Люксембург — 0.
З цікавых вынікаў: Фарэры ў гасцях перамаглі Латвію 2:0.
У панядзелак, 10 кастрычніка, беларусы на Барысаў-Арэне гуляюць з Люксембургам.