Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч пракаментаваў паразу ад Нідэрландаў з лікам 1:4.

«На поле былі каманды рознага ўзроўню, што пацвердзіла гульня. Пакуль мы ў яе ўваходзілі, ужо прайгравалі 0:2. Маглі вярнуцца ў гульню яшчэ ў першым тайме, але першая ж наша грубая памылка пасля перапынку — і ўсё скончылася. Але нічога страшнага не адбылося. Сёння яшчэ паперажываем, а заўтра пачнём рыхтавацца да наступнай гульні (з Люксембургам 10 кастрычніка). Свае балы ў гэтым цыкле мы яшчэ возьмем.

— Вам спадабалася, як зборная Беларусі бегла ў атаку?

Нядоўга мы беглі. Памылка з трэцім прапушчаным мячом выбіла з каляіны. Ішлі ў атаку - трапілі ў палон.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?