«Шанцаў, што я здымуся — нуль», АП.

«Шанцаў, што я здымуся — нуль», АП.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што, нягледзячы на скандал вакол яго, ён ні ў якім разе не здымецца з прэзідэнцкай гонкі.

Трамп апынуўся ў цэнтры гучнага скандалу пасля апублікавання відэазапісу, на якім ён дапускае надзвычай вульгарныя і абразлівыя ў дачыненні да жанчын выказванні.

Відэазапіс, на якім Трамп, у прыватнасці, выхваляецца тым, як ён «заціскаў» жанчын, цалаваў іх і хапаў за інтымныя месцы, з'явіўся ў пятніцу. «Хапай іх за п…, табе ўсё можна. Калі ты зорка, табе ўсё дазволена», — кажа ён на відэа.

Гэты скандал, як лічаць некаторыя амерыканскія палітолагі, знішчае шанцы Трампа на перамогу на выбарах.

Тым не менш, Трамп заявіў па тэлефоне газеце Wall Street Journal, што ён цалкам не мае намеру здымацца з выбараў і нават атрымаў «неймаверную падтрымку» сваіх прыхільнікаў.

Пасля таго як некаторыя сябры кангрэса ад Рэспубліканскай партыі заклікалі яго зняць сваю кандыдатуру, Трамп заявіў газеце Washington Post: «Я ніколі не здымаюся. Я ніколі ў сваім жыцці не адступаў».

«Несумненна, гэта былі цікавыя 24 гадзіны!» — напісаў Трамп ў суботу ў твітары.

Вядучыя рэспубліканцы асудзілі словы Трампа, зафіксаваныя на відэа.

Спікер палаты прадстаўнікоў Пол Раян адклікаў раней накіраванае Трампу запрашэнне на штогадовы восеньскі фестываль рэспубліканцаў у яго родным штаце Вісконсін.

Трампа асудзіў яго ўласны кандыдат у віцэ-прэзідэнты, ягоная жонка Меланія, а шэраг лідараў Рэспубліканскай партыі заклікалі яго зняцца з гонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?