Пацярпелая ў выніку сённяшняга нападу маладога чалавека з бензапілой і сякерай на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра «Еўропа» на вуліцы Сурганава ў Мінску — жанчына 46 гадоў. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь-1» у праграме «Панарама».

Жанчына цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі 10-й гарадской клінічнай бальніцы. Злачынец нанёс ёй некалькi ўдараў сякерай у грудзі. Стан пацыенткі цяжкі.

8 кастрычніка мінчанін 1998 года нараджэння, прыстойна апрануты, зайшоў у гандлёвы цэнтр з футаралам для гітары і бензапілой у 17.27. На яго ніхто не звярнуў увагі. Завёўшы бензапілку, а 17-й 28 ён накінуўся на дзяўчыну, ад атрыманых траўмаў яна памерла. Затым дастаў з футарала сякеру і пачаў пагражаць навакольным. Траўмы атрымала жанчына 46 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?