Reuters.com

Reuters.com

Паводле дадзеных экзіт-пола, замоўленага некалькімі грузінскімі тэлеканаламі, у тым ліку і грамадскім вяшчальнікам TNS Opinion, кіруючая партыя лідзіруе з вялікім адрывам, набіраючы 53,2% галасоў.

На другім месцы «Адзіны нацыянальны рух» — партыя Саакашвілі, якая знаходзілася ва ўладзе да 2012 года. Згодна з аб'яўленымі звесткамі, у АНР — 19,5% галасоў, а ў Альянсу патрыётаў - 5%.

Па дадзеных экзіт-пола кампаніі GfK, праведзенага па замове тэлеканала «Руставі-2», кіруючая партыя таксама выбілася ў лідары ў выбарчай гонцы, аднак з значна меншым адрывам.

Паводле гэтых дадзеных, у «Грузінскай мары» - 39,9%, а ў АНР- 32% галасоў, а ўсе астатнія партыі набіраюць менш за 5%, неабходных для пераадолення выбарчага бар'ера.

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі, актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах у цэлым па краіне склала 51,63%.

Першыя папярэднія вынікі з выбарчых участкаў, як чакаецца, будуць апублікаваныя пасля апоўначы, аднак у кіруючай партыі ўжо святкуюць перамогу.

«Хачу павіншаваць вас з гэтай велізарнай перамогай нашай дзяржавы, нашай радзімы, кожнага з нас, — заявіў прэм'ер-міністр і старшыня кіруючай партыі Георгій Квірыкашвілі. — Мы, вядома, чакаем афіцыйныя дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі, але па ўсіх папярэдніх дадзеных, «Грузінская мара «перамагла з вельмі вялікай перавагай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?