Reuters.com
Па папярэдніх дадзеных перамогу на выбарах у парламент Грузіі атрымлівае кіруючая партыя «Грузінская мара». Пасля падліку дадзеных з 60% выбарчых участкаў яна набірае 50,16%.
Другое месца займае «Адзіны нацыянальны рух» прыхільнікаў былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі з 26,65%.
Ніводная іншая партыя пакуль не пераадольвае пяціпрацэнтны бар'ер, неабходны для атрымання месцаў у парламенце. Бліжэй за ўсё ў гэтым паказчыку падыходзіць блок «Давід Тархан-Маўраві, Ірма Інашвілі - Альянс патрыётаў Грузіі», у якога 4,86% галасоў.