У сеціве зьявіўся сайт, прысьвечаны беларускім дзеткам – dzietki.staronki.com.

Праект быў запушчаны групай ініцыятыўных бацькоў, якія сутыкнуліся з адной і той жа праблемай - як выхаваць дзіця беларусам у Беларусі. Гучыць дзіўна, але ў нашай рэчаіснасьці такое натуральнае жаданьне стварае шэраг праблемаў.

На сайце будзе зьбірацца інфармацыя, якая можа дапамагчы ў выхаваньні дзетак. Абмеркаваць разнастайныя пытаньні бацькі могуць на форуме сайту.