Прыкладна а 15‑й гадзіне ў сераду прэм’ер Івар Годманіс трапіў у аварыю ў Рызе.

Яго машына сутыкнулася з маршруткай. Кіраўнік ураду атрымаў траўму галавы.

Цяпер Івар Годманіс знаходзіцца ў больніцы, мэдыкі наклалі швы на раны.

У прэм’ера страсеньне мозгу і трэшчына ў чэрапе. У больніцы Годманіс застанецца як мінімум да раніцы чацьвярга пад наглядам дактароў.

Паводле кіроўцы мікрааўтобуса, які трапіў у ДТЗ, ён ехаў на зялёнае сьвятло, а машына прэм’ера — на чырвонае.

«Сутыкненьне было непазьбежнае», — сказаў ён. Апроч таго, відавочцы заяўляюць, што Годманіс ехаў без габарытных агнёў.

novonews.lv

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0