Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў пра неабходнасць паскорыць замену «небяспечнай» інтэрнэт-тэхналогіі ўнутранымі альтэрнатывамі, паведамляе Reuters.

Reuters

На нарадзе па пытаннях развіцця сетак лідар Кітая адзначыў, што краіне трэба інтэнсіфікаваць «прасоўванне айчыннай вытворчасці», а таксама рэалізаваць «грунтоўныя планы па кіраваным замяшчэнні», паскорыць «будаўніцтва бяспечных і кіраваных сістэм інфармацыйных тэхналогій».

«Нягледзячы на тое, што кітайскія тэхналогіі ў вобласці сеткавай бяспекі робяць вялікія поспехі, усё яшчэ адзначаецца велізарны разрыў у параўнанні з узроўнем сусветных лідараў», — патлумачыў Сі Цзіньпін імкненне паскорыць развіццё ўнутраных сетак.

Сусветная бізнэс-супольнасць негатыўна ўспрыняла заклік кітайскага лідара, палічыўшы гэта імкненнем узмацніць дзяржрэгуляванне сеткавага сектара.