Лідары партый-пераможцаў: селянін Рамунас Карбаўскіс, хрысціянскі дэмакрат Габрыэлюс Ландсбергіс, сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус.

Лідары партый-пераможцаў: селянін Рамунас Карбаўскіс, хрысціянскі дэмакрат Габрыэлюс Ландсбергіс, сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус.

Дзве апазіцыйныя партыі перамагаюць на выбарах у літоўскі сойм. 

Саюз бацькаўшчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы набраў 21,7% галасоў. Іх ачольвае ўнук Вітаўтаса Ландсбергіса Габрыэлюс.

У Літоўскага саюза сялян і зялёных (ЛССЗ) — 21,6%. Некалі Саюз сялян узначальвала Казіміра Прунскене, цяпер на чале яго стаіць харызматычны Рамунас Карбаўскіс.

Кіруючыя сацыял-дэмакраты прэм'ера Буткявічуса маюць 14,4%, Рух лібералаў — 9%. У Сойм праходзяць таксама Выбарчая акцыя палякаў Літвы / Саюз хрысціянскіх сем'яў — 5,5% і «Парадак і справядлівасць» — 5,3%.

Цікава, што Выбарчая акцыя палякаў Літвы мае цесныя сувязі з Масквой і менавіта ад яе ў Сойм балатаваліся актывісты расійскай дыяспары.

За Партыю працы, што таксама ўваходзіла ва ўрадавую кааліцыю, прагаласавалі 4,7% выбаршчыкаў і, такім чынам, яна не праходзіць у Сойм. Мінімальны бар'ер для партый складае 5%.

Цёмна-зялёны — Зялёныя і сяляне. Светла-зялёны — хрысціянскія дэмакраты (выйгралі ва ўсіх вялікіх гарадах). Чырвоны — сацыял-дэмакраты. Малінавы — Польска-рускі спіс. Жоўты — партыя Паксаса. Сіні — Партыя працы. Крыніца: dc1.maps.lt.

ЛССЗ, які называе сябе цэнтрысцкай сілай, сцвярджае, што адкрыты для перамоваў аб стварэнні кааліцыі як з правымі, так і з левымі. Пагадненні магчымыя толькі пасля другога тура выбараў, які адбудзецца 23 кастрычніка. Тады стануць вядомыя пераможцы па аднамандатных акругах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?