Reuters.com

Reuters.com

Зніжак па цэнах на газ для Беларусі не прадугледжана, яны застаюцца ранейшымі, паведаміў старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

«Яшчэ раз хацеў бы акцэнтаваць увагу, што цана за газ, які пастаўляецца ў Беларусь, застаецца ранейшай, разлічваецца па існуючай формуле, ніякай карэкціроўкі не зроблена, неабходна пагасіць запазычанасць для таго, каб аднавіць нармальныя гаспадарчыя адносіны. Спадзяюся, гэта беларускія партнёры разумеюць», — цытуюць Мядзведзева ria.ru на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі ў Горках.

У той жа час раней у панядзелак віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся аб зніжэнні цаны расійскага газу для Беларусі ўжо ў гэтым годзе і вызначылі «траекторыю зніжэння цэны» ў наступныя гады.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, дасягнута дамоўленасць, што Беларусь верне пэўную акумуляваную суму, якую расійскі бок разглядае ў якасці запазычанасці за пастаўку газу.

«Мы павінны гэтыя грошы назад вярнуць. Але ўзамен мы атрымалі аднамомантавае істотнае зніжэнне цаны газу ўжо ў гэтым годзе і іншую падтрымку з боку Расіі. І далей (мы намецілі і пратаколам) пазначылі траекторыю зніжэння цэны ў наступныя гады», — сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі.

Глядзіце таксама: Лукашэнка: Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0