— Мы з Ленкай пражылі разам 21 год у каханні і згодзе. Летам адзначылі чарговую гадавіну вяселля, былі шчаслівыя, — распавядае kp.by Аляксандр, муж загінулай 42-гадовай Алены. — У суботу яшчэ падвёз яе на працу, развіталіся лёгка і весела…

Для прадаўца Алены гэты дзень стаў апошнім. А палове шостай у гандлёвы цэнтр «Еўропа» зайшоў 17-гадовы падлетак з бензапілой, убачыўшы жанчын, якія сядзелі на канапе, схапіў адну з іх, ёй была Алена, і забіў проста на месцы.

— Усё, што пісалі потым у інтэрнэце, — няпраўда. У маёй жонкі ёсць сям'я: муж, дзіця, сваякі, Алена не была сіратой. Нашай дачцэ 14 кастрычніка споўніцца 21 год, у яе, вядома, ёсць праблемы са слыхам, але з дзяўчынкай усё ў парадку, вучыцца ў тэхнікуме, — працягвае распавядаць Аляксандр.

— У суботу жонка выйшла на працу як належыць, ні з кім не мянялася. Яна толькі тры тыдні таму ўладкавалася ў ГЦ на працу, прайшла выпрабавальны тэрмін. Бліжэй да вечара яна адлучылася з крамы па сваіх справах, можа, каву захацела выпіць. Мы стэлефанаваліся з ёй у 17.11, пагаварылі, гэта была такая сямейная балбатня, што прыгатаваць на вячэру, што купіць, а ў 17.28 гэты падлетак яе забіў.

Увечары ў інтэрнэце мужчына ўбачыў першыя навіны пра трагедыю, дзе паведамлялася, што ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» загінула дзяўчына.

— Ленцы 42 гады, не дзяўчына ўжо, але занепакоіўся і вырашыў зрабіць дзяжурны званок. Тэлефанаваў, тэлефон не адказваў, стаў моцна нервавацца. У 21.45 патэлефанавалі з міліцыі: «Ваша жонка загінула». Вось і ўвесь аповед, - уздыхае мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?