10.10.2016 / 16:36

Праваабаронцы выйшлі на вуліцы для раздачы газет з крытыкай смяротнага пакарання 27

Сёння а 14-й гадзіне валанцёры праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшлі да ЦУМа і раздалі мінчукам газеты «Народная воля» і «Новы час», якія былі прысвечаныя тэме адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Сярод валанцёраў былі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда, юрыстка Настаcся Лойка. Для раздачы прывезлі пяць велізарных торбаў з газетамі.

Некаторыя людзі шчыра здзіўляліся, што ў Беларусі ўвогуле існуе смяротнае пакаранне, іншыя пазнавалі Алеся Бяляцкага і радасна паціскалі яму руку. Частка людзей старалася хутчэй прабегчы, каб не трапіць у аб'ектыў камер.

ІА

8
mikola ramanau / Адказаць
10.10.2016 / 16:46
Bolei nima insyh prablem na Belarusi?......A jak za- *pazycciovy Prezydent* ?
8
mikola ramanau / Адказаць
10.10.2016 / 16:48
Beljacki! Ni toi Spravai zaimaecesa !...................
10
Іван / Адказаць
10.10.2016 / 16:54
А я вось лічу, што Беларусь не гатовая да адмены смяротнага пакарання. Усё ж выключная мера некаторых адмарозкаў стрымлівае.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру