Падапечныя Гууса Хідынка без асаблівых праблемаў перайгралі "жоўта-блакітных". На 24-й хвіліне лік адкрыў Раман Паўлючэнка, а на 50-й пераможную кропку паставіў Андрэй Аршавін.

Паўтарыць подзьвіг туркаў камандзе Швэцыі не ўдалося.

У другім матчы дня Грэцыя ў матчы, які ўжо нічога не значыў, чарговы раз прайграла, гэтым разам Гішпаніі – 1:2

Турнірнае становішча: Гішпанія – 9, Расея – 6, Швэцыя – 3, Грэцыя – 0.

Чэмпіёны Эўропы --2004 сталі на сёлетнім турніры адзінай камандай, якая не набрала ніводнага балу.

Такім чынам зборная Расея ў чвэрцьфінале ў суботу згуляе са зборнай Галяндыі, якая паказвае на чэмпіянаце прыгожы футбол і выйграла ўсе тры матчы групавога турніру.

Нагадаем, што зборную Расеі трэніруе галяндзкі спэцыяліст. Гуус Хідынк вазіў галяндцаў на Эўра-1996, дзе яны вылецелі ў чвэрцьфінале, і на чэмпіянат сьвету – 1998, дзе занялі 4-е месца.

***

Поўны склад чвэрцьфінальных параў

№1. Чацьвер, 19 чэрвеня. ПартугаліяНямеччына
№2. Пятніца, 20 чэрвеня. ХарватыяТурцыя.
№3. Субота, 21 чэрвеня. Галяндыя Расея
№4. Нядзеля, 22 чэрвеня. ГішпаніяІталія.

У першым паўфінале 25 чэрвеня згуляюць пераможца матчу №1 зь пераможцам матчу №2. У другім паўфінале 26 чэрвеня – пераможца матчу №3 зь пераможцам матчу №4.

Пачатак усіх матчаў у 21:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0