18 чэрвеня жыхары Берасьця змаглі глыбей дакрануцца да праблемы «Жывы шчыт». Моладзевыя актывісты выйшлі на адну з самых ажыўлённых вуліц горада і расьцягнулі транспарант «Живой щит: ГАИ оправдали, потерпевших обвинили». Пратэст юнакоў выклікала адмова пракуратуры распачынаць крымінальную справу ў адносінах да супрацоўнікаў ДАІ, якія летась у кастрычнік, каб спыніць п’янага кіроўцу, перакрылі дарогу з дапамогай аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся кіроўцы разам з пасажырамі. Тады некалькі чалавек атрымалі цяжкія пашкоджаньні. Пракуратура правяла праверку, зь якой вынікае, што кіроўцы самі ўтварылі затор на дарозе.

Актывісты прастаялі з транспарантам болей за 20 хьвілін, за гэты час транспарант змаглі ўбачыць сотні пешаходаў і кіроўцы аўтамабіляў, пасьля чаго да юнакоў падышоў пешы патруль міліцыі, які затрымаў двух моладзевых актывістаў Яўгена Скрабца і Івана Стасюка, але з‑за адсутнасьці доказаў, бо транспарант змаглі схаваць, іх хутка вызвалілі без складаньня пратаколаў.

Нагадаем, што 19 чэрвеня ў судзе Менскага раёна адбудзецца судовае паседжаньне па справе «Жывога шчыта», які ўтварылі супрацоўнікі ДАІ 2 сакавіка гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0