Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі Аль-Юсэф заявіў, што паведамленні пра расійскую арэнду ваенных баз на тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Сідзі-Барані, не адпавядаюць рэчаіснасці, перадае партал Youm7.
«У Егіпта цвёрдая пазіцыя, якая не прымае стварэння баз на яго тэрыторыі», — сказаў ён.
Раней шэраг СМІ паведаміў, што Расія праводзіць «даволі паспяховыя» перамовы з Егіптам аб арэндзе ваенных аб'ектаў на яго тэрыторыі. У Сідзі-Барані да 1972 знаходзілася ваенна-марская база, якую савецкі флот выкарыстоўваў для назірання за баявымі караблямі ЗША.
Нагадаем, нядаўна Расія заявіла пра магчымасць вяртання ваенных баз на Кубу і ў В'етнам.