11.10.2016 / 09:03

Масква будзе даплачваць «Газпрому» $1 млрд у год за зніжку на газ для Беларусі 16

Расія ў гэтым годзе выплаціць «Газпрому» каля 25 мільярдаў расійскіх рублёў, а ў наступным — яшчэ 56 мільярдаў у якасці кампенсацыі за зніжку на газ для Беларусі, піша «Коммерсант». Гэта што складае агулам каля 1,4 млрд даляраў паводле сённяшняга курсу.

kommersant.ru

Мінск і Масква дамовіліся аб міжбюджэтнай кампенсацыі пры пастаўках газу, што дазволіць да 1 ліпеня 2019 года забяспечыць вытворцам энергіі роўныя ўмовы па цане на паліва, а да 1 студзеня 2025 года — усім астатнім спажыўцам, піша Коммерсант.

Выданне адзначае, што ўзамен на зніжэнне цаны Беларусь абавязалася адмяніць павышаную плату за транзіт расійскай нафты.

Акрамя таго, як сцвярджаюць крыніцы «Коммерсанта», Мінск паабяцаў падпісаць пагадненне аб стварэнні адзінага энергарынку дзвюх краін.

Па словах крыніцаў «Коммерсанта», Беларусь пагасіць доўг у 300 мільёнаў даляраў, а фактычная рублёвая цана газу будзе зніжана задняй датай з 1 ліпеня прыкладна на 30%.

Такім чынам, ужо ў гэтым годзе Мінск зэканоміць каля 400 млн даляраў.

Пры гэтым фактычны тарыф для Беларусі будзе разлічвацца як сярэдняя цана па Адзінай сістэме газазабеспячэння Расіі, памножаную на падвышаючы каэфіцыент. Формулу замацуюць ў міжурадавым пагадненні.

У 2017 годзе цана для Мінска павінна скласці каля шасці тысяч расійскіх рублёў за тысячу кубаметраў. Гэта каля 96 даляраў па сённяшнім курсе, або на 80% танней за сярэднюю еўрапейскую цану на газ на сёння.

NN.BY

0
Я / Адказаць
11.10.2016 / 09:26
СМИ сообщили о закрытии российско-белорусской границы для иностранцев Подробнее на РБК: http://www.rbc.ru/politics/10/10/2016/57fb83439a7947de8c2f6800
0
Жыхар безгазавай краiны / Адказаць
11.10.2016 / 09:54
У нас тут спыжыуцы плацяць за кубаметр па 50 еура, i не памерлi. ;)
0
Никита / Адказаць
11.10.2016 / 09:56
Ай да Ильич, ай да вице-премьер! или все-таки старшие между собой договорились? одно печально - простому народу от скидки этой никакой разницы
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру