У Мінску 10 кастрычніка каля 18.00 на скрыжаванні вуліцы Убарэвіча і Ташкенцкага праезду кіроўца «Жыгулёў» не справіўся з рулём, выехаў за межы праезнай часткі і насмерць збіў 4-гадовае дзіця.

sk.gov.by

sk.gov.by

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, высвятляліся акалічнасці ДТЗ, прызначаныя экспертныя даследаванні.

У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля 1997 нараджэння распачата справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК. З падазраваным працуюць следчыя. Маецца інфармацыя пра тое, што пасведчанне кіроўцы на права кіравання транспартнымі сродкамі было атрымана падазраваным у жніўні гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?