Кампанія Samsung Electronics заявіла аб прыпыненні продажаў тэлефонаў Galaxy Note 7, якія некалькі разоў загараліся на борце самалётаў, прапанаваўшы ўсім пакупнікам выключыць іх.

tass.ru

tass.ru

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на заяву паўднёвакарэйскай кампаніі, Samsung папрасіў усіх сусветных партнёраў спыніць продаж і абмен смартфонаў Galaxy Note 7 на час афіцыйнага расследавання.

Усім уладальнікам тэлефонаў гэтай мадэлі прапанавана іх выключыць і больш не выкарыстоўваць, указваецца на сайце кампаніі, прызначаным для карыстальнікаў у ЗША. Пакупнікам таксама прапануецца звярнуцца па тэлефоне ў ЗША для кансультацыі і памяняць свае смартфоны на Galaxy S7 або Galaxy S7 Еdge c магчымым бонусам у $25.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?