11.10.2016 / 10:24

Першыя кнігі з серыі «Паэты планеты» прэзентуюць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы 2

Сёння, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2-гі паверх) пройдзе прэзентацыя першых 9-ці кніг серыі «Паэты планеты» з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы.

У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П'ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль.

Кнігі Умара Хаяма і Габрыэлы Містраль выйшлі ў перакладзе Рыгора Барадуліна, зборнік Р.М.Рыльке пераклаў Васіль Сёмуха.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кніжкі серыі па спецыяльным, зніжаным кошце.

Пачатак — а 16.00.

0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
11.10.2016 / 12:25
Умара Хайяма Барадулiн не перакладаў. Ён пераклаў пераклады Румера на рускую мову. Пераклады Румера вельмi прыгожыя, легка запамiнальныя, паэтычныя, але часам недакладныя. У Барадулiна атрымаўся пераклад перакладу, якi, на жаль, саступае i таму ж Румеру, i тым больш другiм, больш дасканалым перакладам, напрыклад, Iгару Голубеву, Сямёнаву, Тенiгiнай. Разумею, што лепшага пераклада Хайяма на мову няма... але трэба, каб было! Як пачатак плённай працы, з'яўленне гэтых кнiг вiтаю! Поспехаў!
0
Міхась, Віцебск / Адказаць
11.10.2016 / 14:53
Цудоўная ідэя! Набыў Шэкспіра, там шмат перакладаў Дубоўкі, падабаюцца. Але на нейкай старонцы брак, уважлівей трэба такія рэчы рыхтаваць:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру