Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмовіўся ад візіту ў Парыж, які павінен быў адбыцца 19 кастрычніка, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта Францыі.

Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная. Расейскія ўлады паведамленне пра адмену візіту Пуціна ў Францыю пакуль не пракаментавалі.

10 кастрычніка стала вядома, што Алянд думае адмовіцца ад сустрэчы з Пуціным. Алянд патлумачыў свае сумневы тым, што ён не ўпэўнены ў карысці сустрэчы з расейскім лідэрам, і мяркуе, што гутарка з ім не дазволіць спыніць бамбардзіроўкі ў Алепа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0