На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 кастрычніка беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся - да расейскага рубля.

Па выніках таргоў курс даляра знізіўся на 0,0007 рубля (0,04%) і склаў 1,9130 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0132 рубля (0,62%) да 2,1259 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0053 рубля (0,17%) і склаў 3,0735 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?