28 лістапада, у Дзень нараджэння журналіста, ГА «БАЖ» правядзе ў Мінску вечар памяці Паўла Шарамета.

Удзел у мерапрыемстве, што пройдзе ў сталічнай галерэі «Ў», возьмуць родныя і калегі журналіста. Гасцям плануецца паказаць урыўкі з відэаінтэр’ю і фільмаў Паўла, архіўныя фотаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі.

Таксама ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звернецца да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечара памяці. Мяркуецца, што перад прысутнымі выступяць беларускія музыкі.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку замаху на яго жыццё. Следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым; прафесійная дзейнасць; дэстабілізацыя становішча ў Кіеве; памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала ўладальніцы газеты «Украинская правда» Алёне Прытуле).

Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?