Пра гэта паведаміў журналістам міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме.

«Да 1 студзеня будуць унесеныя адпаведныя змены ў міжурадавае пагадненне па цэнах на газ. Гэта дазволіць нам вырашыць праблемы, звязаныя з далейшым збліжэннем цэн на газ пры разліках у перыяд з 1 ліпеня 2019 года па 1 студзеня 2025 года», — растлумачыў Патупчык.

Па словах міністра, Беларусь прапанавала расійскаму боку для стварэння аднолькавых умоў для гаспадарчых суб'ектаў прыняць адпаведныя рашэнні, якія дадуць магчымасць беларускім энергетыкам зблізіць цэны на газ з энергетыкамі Расіі.

«Гэтае збліжэнне будзе адбывацца раўнамерна да пачатку функцыянавання электраэнергетычнага рынку за кошт міжбюджэтнай кампенсацыі з боку Расіі. Сам механізм міжбюджэтнай кампенсацыі будзе вызначаны ў бліжэйшыя дні», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?