Візавы аддзел пасольства Францыі ў Беларусі будзе закрыты для наведвальнікаў з 10 лістапада па 25 лістапада ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ. Пра гэта паведамляе французская дыпмісія ў Беларусі.

У паведамленні адзначаецца, што рамонтныя работы будуць праведзеныя з мэтай паляпшэння ўмоў прыёму для суіскальнікаў віз. Аддзел віз будзе зноў адкрыты для наведванняў з панядзелка, 28 лістапада.

«З 15 верасня аддзел віз прыкладае ўсе намаганні для выдачы пашпартоў ў тэрмін ад 48 да 72 гадзін пасля падачы дакументаў на кароткатэрміновую візу (за выключэннем асаблівых выпадкаў). Варта адзначыць, што ўжо на працягу года кароткатэрміновыя шматразовыя візы на тэрмін ад 1 года да 5 гадоў складаюць 41% ад усіх выдадзеных віз. Гэты працэнт пастаянна расце, і вельмі хутка выдача кароткатэрміновых шматразовых віз на такі тэрмін наблізіцца да 50%. У 2016 годзе, як і ў папярэднія гады, адмоўлена ў візе было менш за 1% суіскальнікаў», — адзначаюць у дыпмісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?