Пяць крыніц сярод чыноўнікаў распавялі Znak.com, што ў адміністрацыі прэзідэнта параілі ім вярнуць у Расію дзяцей і іншых сваякоў, якія навучаюцца або пражываюць за мяжой. Нефармальная просьба тычыцца ўсіх чыноўнікаў аж да найвышэйшага ўзроўню.

Ліза Пяскова і Дзмітрый Пяскоў. Фота з інстаграма Лізы Пясковай.

Выданне адзначае, што ў выпадку дзяцей, якія навучаюцца за мяжой, чыноўнікам рэкамендавана перавесці іх у расiйскую ВНУ, не чакаючы заканчэння вучобы. Просьба тычыцца супрацоўнікаў дзяржструктур, уключаючы саму адміністрацыю прэзідэнта, работнікаў дзяржкарпарацый і рэгіянальных адміністрацый.

Чым тлумачыцца тэрміновасць, не ўдакладняецца. Аднак у выпадку, калі чыноўнікі не стануць вырашаць праблему перавозу сваякоў з-за мяжы, ім можа быць адмоўлена ў далейшых прызначэннях і павышэнні, адзначае Znak.com.

За мяжой вучацца дзеці шматлікіх расійскіх чыноўнікаў, у тым ліку вельмі вядомых. У 2012 годзе Аляксей Навальны выявіў, што дочкі дэпутата «Адзінай Расіі» Сяргея Жалезняка вучыліся ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі.

За мяжой вучыцца адзін з двух дзяцей былога дзіцячага амбудсмена Паўла Астахава, а другі быў народжаны ў французскіх Канах. Паводле дадзеных Znak.com, на рашэнне аб звальненні Астахава паўплывала і «еўраарыентацыя» яго сям'і.

Znak.com таксама згадвае пра сына міністра прамысловасці Дзяніса Мантурава і дачку кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова, якія вучыліся за мяжой і якія вярнуліся ў Расію, але не піша пра дачку Дзмітрыя Пяскова. У жніўні 2015 года Лізавета Пяскова распавядала ў інтэрв'ю «Газете.ру», што жыла ў Францыі з васьмі гадоў і хацела б з'ехаць туды вучыцца, аднак па жаданні бацькі вучыцца ў МДУ. У сакавіку 2016 года яна ўжо негатыўна адгукалася аб расійскай адукацыі і сцвярджала, што стала вучыцца ў Францыі, дзе жыве яе маці.

У размове з ТАСС прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што не ў курсе пра існаванне рэкамендацыі вяртаць у Расію дзяцей, якія вучацца за мяжой: «Я такога не бачыў і не чуў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?