Сёлетняя цырымонія ўганаравання літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца пройдзе сёння, 12 кастрычніка, у мінскім гатэлі «Рэнесанс». Пачатак а 19-й.

Аўтар кнігі, якая зойме першае месца, атрымае чэк ад Idea Bank.

Другое месца ўзнагароджваецца стыпендыяй у Доме творчасці пісьменнікаў на востраве Готланд (Швецыя), трэцяе — двухтыднёвым творчым адпачынкам у Берлінскім літаратурным калёквіуме.

У шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройця 2016 трапілі наступныя кнігі (паводле алфавіта) «Таўсціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года.

Папярэднія пераможцы: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0