12.10.2016 / 15:38

Re1ikt прэзэнтаваў песню «Навальніца» 1

Напярэдадні выхаду свайго альбому «Kufar» гурт Re1ikt прэзэнтуе на Tuzin.fm новую песьню «Навальніца».

На прызнаньне музыкаў, гэты твор увабраў эмоцыі і ўспаміны зь дзяцінства, якое ў бубнача гурта Алеся Дземідзенкі і вакаліста Ўладзімера Казлова прайшло ў Сьветлагорску.

«Гэты гарадок з усіх бакоў абступае лес. І мы зь цікавасьцю і захапленьнем назіралі за прыроднымі зьявамі. І наша новая кампазыцыя ўвабрала ўсе тыя дзіцячыя эмоцыі і ўспаміны. Навальніца — гэта сымбаль пагрозы, якая абавязкова міне: хмары разыдуцца, зазьзяе сонейка і жыцьцё рушыць далей. Так што слухайце гэтую песьню ў цяжкія хвіліны і не губляйце надзею». «Навальніца» была запісаная ў «Studio X» у польскім Ольштыне падчас працы над альбомам «Лекавыя травы», але было вырашана выдаць яе ў наступным альбоме. Тэкст напісаў Уладзімер, музыку - Алесь, а аранжыроўку кампазыцыі зрабілі ўсім гуртом.

Дарэчы, на яшчэ адну «дажджлівую» кампазіцыю Re1ikt хутка зьбіраюцца зьняць кліп. Яшчэ можна паспрыяць ягонаму хутчэйшаму выхаду. Альбом «Kufar» выйдзе 21 кастрычніка, а 10 сьнежня адбудзецца яго прэзэнтацыя ў Менску ў клюбе «Бруге».

2
Бівіс / Адказаць
13.10.2016 / 06:40
Скушнацішча... Дагістарычны мятал. Скажыце пацанам, шо сячас в модзе дабстэп, чылхауз і лёгкія наркоцікі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру