На днях Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дэпутатаў старога і новага складу абедзвюх палат парламента, заявіў, што гатовы да любых рэформаў, але выказаў сумневы пра падрыхтаванасць дэпутатаў.

— Я гатовы да любых рэформаў. Прэзідэнт гатовы да самых жорсткіх рэформаў, больш жорсткіх, чым МВФ сёння патрабуе. Пытанне ў іншым — ці гатовыя вы да іх? Я звяртаюся да вас, прадстаўнікоў народа. Спытайце ў кожнага, ці гатовы ён да рэформаў.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што глядзеў дэбаты па тэлебачанні з удзелам «так званай апазіцыі».

— Яны паўтараюць: рэформы, рэформы, рэформы. Я гляджу — ну, журналісты, спытайце, што яны разумеюць пад рэформамі … Вы б паглядзелі: узахлёб плаваюць і ўсе па-рознаму адказваюць. Гэта сведчыць аб тым, што нахапаліся дзесьці і нясуць у народ.

Журналісты «НН» запыталіся ў жыхароў Мінска і Фаніпаля, ці гатовыя яны да рэформ і ў якіх сферах. Большасць апытаных выказаліся за рэформы ў сферы эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?