Краіны Захаду спрабуюць абвастрыць сітуацыю вакол Сірыі і «раскруціць антырасійскую істэрыку», упэўнены прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. ЗША і іх саюзнікі, на думку расійскага прэзідэнта, выстаўляюць супраць Расіі «агульныя абвінавачваньні».

Прыкладам такіх абвінавачванняў могуць служыць заявы ЗША пра тое, што менавіта Расія нанесла ўдары па гуманітарным канвоі ў Сірыі. Пры гэтым, на думку Пуціна, ЗША вядома, хто на самай справе нанёс удары па канвоі.

«Гэта адна з тэрарыстычных арганізацый. І мы ведаем, што амерыканцы пра гэта ведаюць, але займаюць іншую пазіцыю і выстаўляюць агульныя абвінавачванні ў адрас Расіі. Гэта справе не дапаможа», — заявіў прэзідэнт.

Яшчэ адным прыкладам падобнага стаўлення, на думку Пуціна, з'яўляецца рэзалюцыя ААН па Сірыі, на якую Расія наклала вета. Рэзалюцыя была падрыхтаваная Францыяй.

«Укінулі гэтую рэзалюцыю Рады Бяспекі, відавочна чакаючы нашага вета, — сказаў ён. — Не для таго, каб рэзалюцыя прайшла, яе ўкінулі, ведаючы нашу пазіцыю і не абмяркоўваючы з намі нашы прапановы, а каб атрымаць гэта вета. А навошта? Каб абвастрыць сітуацыю і раскруціць антырасійскую істэрыку ў падкантрольных СМІ».

Расія, паводле слоў Пуціна, гатовая працаваць з ЗША, Францыяй і іншымі партнёрамі па Сірыі. Але для гэтага неабходны дыялог, да якога, на думку Пуціна, не гатовыя ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?