12 кастрычніка з-за непагадзі самалёт «Белавія» з пасажырамі на борце не змог здзейсніць пасадку ў Адэсе і вымушаны быў вярнуцца ў Мінск, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Міжнародны аэрапорт Адэсы не закрыты, кожная авіякампанія самастойна прымае рашэнні аб бяспецы пасадкі. З 14 гадзін адмененыя рэйсы ў Адэсу з Анталіі, Стамбула і Варшавы.

«Белавія» разлічвае здзейсніць у Адэсу спецыяльны рэйс увечары. Час вылету ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?