Лукашэнка: Ня верце крыкунам
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што падчас будучай выбарчай кампаніі ў парлямэнт павінны прыйсьці талковыя, дасьведчаныя людзі.
Лукашэнка перакананы, што падчас будучай выбарчай кампаніі ў парлямэнт павінны прыйсьці талковыя, дасьведчаныя людзі, якія здольныя ствараць пісьменныя законы.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы выказаўся, адказваючы на пытаньні студэнтаў падчас наведваньня месца будаўніцтва студэнцкай вёскі ў Менску.
«Паслухайце будучых кандыдатаў у дэпутаты і ня верце крыкунам. Калі абяцаюць залатыя горы, то задавайце канкрэтныя, зямныя пытаньні, выбірайце дзеяздольны парлямэнт. Усё мае быць практычна і іпрагматычна».
ЗП
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ