Лідэр ВІА «Спэцназ» Сяргей Гарбацкі прэзэнтуе беларускамоўны самотнік на Tuzin.fm

«Ехаў неяк на аўто, сьвяціла сонейка, па радыё гучала беларуская музыка. Спыніўся — і нарадзіліся першыя радкі. Такое было раптоўнае натхненьне», — распавядае Сяргей Гарбацкі пра гісторыю зьяўленьня кампазыцыі «Белае сонца». Песьня запісаная з музыкамі ВІА «Спэцназ», дзе Сяргей зьяўляецца вакалістам і аўтарам песень ужо дзевяты год. Сам ён служыў у памежных войсках на пачатку 90-х, а пасьля граў у рэстаранах, скончыў факультэт «мастацтва эстрады» ва Ўнівэрсітэце культуры, быў гітарыстам Тарыэла Майсурадзэ і гурта Naka.

Паколькі новы твор моцна адрозьніваецца ад таго, што робіць ВІА «Спэцназ», Сяргей заснаваў сольны праект, які назваў у гонар новай песьні — «Белае сонца». У яго межах музыка хоча запісаць яшчэ некалькі беларускамоўных твораў. У падтрымку дэбютнага самотніка таксама быў зьняты відэакліп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?