AP

AP

Сёння ў Стакгольме абвясцілі імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Ім стаў амерыканскі спявак і пісьменнік Боб Дылан.

Прэмія прысуджана з фармулёўкай «За стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».

Боб Дылан (сапраўднае імя Роберт Цымерман) нарадзіўся ў 1941 годзе ў Дулуце (Мінесота). Ягоныя продкі паходзілі, у тым ліку, з Расійскай імперыі.

Дылан — сусветна вядомы аўтар-выканаўца, мастак, пісьменнік і кінаакцёр. Культавая постаць у рок-музыцы.

Боб Дылан пачаў музычную кар'еру ў канцы 1950-х і стаў вядомы як фолк-музыка, які абапіраўся на традыцыйную амерыканскую музыку. У 1965 году Дылан выпусціў першы электрычны альбом Bringing It All Back Home, які спачатку выклікаў пратэсты ў яго прыхільнікаў, але пасля стаў прызнанай класікай.

Па версіі часопіса Rolling Stone, Боб Дылан займае другое месца ў спісе самых уплывовых выканаўцаў у гісторыі музыкі.

Боб Дылан упершыню выйшаў на сцэну ў 1961 годзе ў кавярні «Газніца» ў нью-ёркскім квартале Грынвіч-Вілідж.

Ён пачынаў сваю кар’еру з выканання народных песняў і твораў Вудзі Гатры. За два гады Дылан стане сусветнага маштабу зоркай фолк-музыкі, а праз чатыры — перавынайдзе рок-музыку.

Like a Rolling Stone

Песню Like a Rolling Stone музычныя крытыкі лічаць адной з самых значных у гісторыі.

The Times They’re a-Changin’

У 1964 годзе Дылан стварыў песню, простая мелодыя і паэтычны тэкст зрабілі яе гімнам пратэсту.

Knockin' On Heaven's Door

Яшчэ адзін шэдэўр — Knockin' On Heaven's Door: 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0