EPA

EPA

Паведамленне каралеўскага двара зачытана па дзяржаўных тэлеканалах.

Паведамляецца, што манарх «пайшоў з жыцця мірна» у 15:52 па Бангкоку (11:52 па мінскім часе).

Вестку аб сыходзе караля, які кіраваў Тайландам 70 гадоў, яго падданыя, што сабраліся ля сцен бальніцы, сустрэлі крыкамі і плачам. На вечар ужо прызначана экстраннае пасяджэнне ўрада і парламента.

***

Кароль нарадзіўся 5 снежня 1927 г. у Кембрыджы (ЗША), дзе яго бацька — брат караля Рамы Сёмага — вывучаў медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.

Пуміпон Адульядэт атрымаў у спадчыну трон 9 чэрвеня 1946 года пасля гібелі старэйшага брата — караля Ананды Махідолы (Рама Восьмы). Ён быў афіцыйна каранаваны 5 мая 1950 года, а ў 1987 годзе яму прысвоілі тытул Вялікі. Кароль у Тайландзе — не толькі кіраўнік дзяржавы і адначасова вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны, але і заступнік і абаронца ўсіх рэлігій.

Пуміпон Адульядэт кіраваў даўжэй за ўсіх жывучых манархаў у свеце і даўжэй за ўсіх сваіх папярэднікаў. За гады яго кіравання ў Тайландзе змянілася больш за 20 прэм'ер-міністраў, было прынята 18 канстытуцый, адбылося 19 дзяржаўных пераваротаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?