Першы спін-оф ў гісторыі «Зорных войнаў» займеў фінальны трэйлер і новы постар.

У новым роліку перад гледачамі паўстаюць некаторыя героі, якія не былі прадстаўленыя ў папярэдніх трэйлерах. Напрыклад, у свежым трэйлеры можна ўбачыць бацьку галоўнай гераіні, якога грае Мадс Мікельсан.

Нагадаем, дзеянне спін-офу будзе адбывацца паміж трэцім і чацвёртым эпізодамі арыгінальнай сагі. Сюжэт карціны будзе засяроджаны вакол паўстанцаў, якія хочуць выкрасці чарцяжы «Зоркі смерці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0