Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці высвятляе акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння ў Брэсце, у якім загінула жанчына, што ляжала на дарозе.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, ДТЗ мела месца 12 кастрычніка каля 20.20 на аўтадарозе, што вядзе ад трасы М1/E30 (Камянецкае кальцо) да вуліцы Чырвонагвардзейскай.

Паводле папярэдніх звестках, 46-гадовую жанчыну, якая ляжала на паласе руху ўпоперак праезнай часткі, пераехалі не менш за два транспартныя сродкі. У іх ліку аўтамабіль «ВАЗ», якім кіраваў 26-гадовы жыхар Брэста, і «Пежо 406». За яго рулём знаходзіўся 27-гадовы брэстаўчанін.

Жанчына загінула на месцы ДТЗ. Яна пражывала ў вёсцы Камароўка Брэсцкага раёна.

Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці распачатая справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, у тым ліку фізічны стан жанчыны на момант ДТЗ і прычына яе гібелі, ці мелі месца іншыя факты наезду транспартных сродкаў на пацярпелую. Прызначаны комплекс судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?