У Мінску адбылося ДТЗ, у якім кіроўца пратараніў на машыне агароджу дзіцячага садка, паведаміла старшы інспектар агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Алена Волчак.

Фота ДАІ

«ДТЗ адбылося днём у раёне дома 69А па праспекце Пушкіна. Кіроўца «Сітраен», які рухаўся па дваровай тэрыторыі, не справіўся з кіраваннем, і яго аўтамабіль, вылецеўшы на бардзюр, пратараніў плот дзіцячага садка. Спынілася машына, толькі урэзаўшыся ў пясочніцу. На шчасце, ад дзеянняў ліхача ніхто не пацярпеў», — распавяла Алена Волчак.

ДАІ вывучае абставіны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кіроўцы былі прыкметы алкагольнага ап'янення — ён адпраўлены на медагляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?