* * *
    Бог ня роўна дзеле.
    Ф. Багушэвіч
    Мусіць чортава журы
    Дзеліць Божыя дары:
    У адных ля мора вілы,
    У другіх — у пуні вілы,
    Адзін есьць шашлык з "дымком",
    Другі бульбу з бураком.
    Адзін п’е віно "бардо",
    Другі розную бурду.
    Адным кірзавыя боты,
    Другім "мазды" і "таёты",
    Яшчэ й яхты на прыкмеце…
    Як то будзе на тым сьвеце?
    * * *
    Добро должно быть с кулаками.
    С. Куняев
    Каб дабро з кулакамі было,
    І валодала боксам пры гэтым,
    То ўсё роўна б не перамагло
    Зло, што любіць хадзіць з пісталетам…

    Вось каб мела дабро аўтамат,
    Тады б шанцаў было ў яго шмат.

    Анатоль Цыркуноў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0