Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп назваў заявы некалькіх жанчын, якія абвінавацілі яго ў сэксуальных дамаганнях, «адкрытай хлуснёй».

Getty

Па словах Трампа, у хуткім часе ён прадставіць сведчанні, якія даказваюць безгрунтоўнасць абвінавачванняў у яго адрас.

Дональд Трамп лічыць, што падобныя абвінавачванні — гэта «скаардынаваная зламысная атака» з боку СМІ, якая з'яўляецца часткай перадвыбарчай кампаніі Хілары Клінтан, яго суперніцы ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла.

Раней у артыкуле газеты New York Times былі прыведзеныя аповеды двух жанчын аб сэксуальных дамаганнях да іх з боку Дональда Трампа. Услед за гэтай публікацыяй сталі з'яўляцца новыя паведамленні з падобнымі абвінавачваннямі. Журналіст выдання People напісала пра тое, як у 2005 годзе Трамп гвалтоўна спрабаваў яе пацалаваць, калі яна прыйшла браць інтэрв'ю ў яго і яго жонкі.

Яшчэ некалькі жанчын таксама распавялі СМІ пра непрыстойныя паводзіны мільярдэра.

У мінулую пятніцу журналісты апублікавалі прыватны відэазапіс 2005 года, на якім Трамп дапускае рэмаркі адносна прыставанняў да жанчын, што многіх абурыла.

Па сцвярджэнні самога бізнэсмена, гэта была «звычайная мужчынская балбатня ў распранальні», і ў жыцці ён бы ніколі не дазволіў сабе нічога падобнага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?