Каханне і сэкс2525

«Настаўніца» з Мінска стала зоркай брытанскіх таблоідаў

Daily Mail, The Sun і Mirror назвалі мінчанку «самай сэксуальнай настаўніцай матэматыкі ў свеце».

Брытанскія таблоіды Daily Mail, The Sun і Mirror узнагародзілі мінчанку Аксану Невясёлую неафіцыйным тытулам «самай сэксуальнай настаўніцы матэматыкі ў свеце».

Выданні растыражавалі відэа, у якім, паводле сцвярджэння газет, беларуска, апранутая не зусім у класічны па мерках школы строй, нешта піша на дошцы.

Таблоіды сцвярджаюць, што відэа на Youtube размясціў адзін з вучняў Невясёлай, а сама Аксана прадстаўляе сябе як «гарачая настаўніца матэматыкі».

Акрамя відэароліка брытанскія выданні апублікавалі падборку фатаграфій мінчанкі з сацыяльнай сеткі Instagram, якія куды больш пікантныя і больш адкрытыя за відэа. Дарэчы, у Instagram ў Аксаны Невясёлай больш за 170 тысяч падпісчыкаў.

«Матэматыка — складаны прадмет. Але гэтая настаўніца можа зрабіць яе нашмат прасцейшай», — піша аўтар артыкулу ў Mirror.

Брытанскія СМІ таксама адзначылі, што цяпер Аксана падарожнічае па … Малайзіі.

Брытанцаў, магчыма, Малайзія не збянтэжыла, а нас — яшчэ як. Наўрад ці школьны настаўнік, тым больш у разгар навучальнага года, можа дазволіць сабе такую паездку.

У каментары з нагоды артыкулаў у брытанскіх таблоідах Naviny.by Аксана Невясёлая адмовіла. Дарэчы, па нашай інфармацыі дзяўчына знаходзіцца ў Мінску, а зусім не ў Малайзіі.

Сваю адмову ад кантактаў яна патлумачыла тым, што «не хоча ўмяшання ў сваё прыватнае жыццё».

Прызнацца, падобная фраза гучыць як мінімум дзіўна ад чалавека, які посціць у сацсетках такія фота для сваіх 170 тысяч падпісчыкаў.

Улічваючы, што дзяўчына адмовілася паведамляць пра сябе якую-небудзь інфармацыю, карэспандэнт Naviny.by патэлефанаваў у мінскую гімназію №42 — гэта навучальная ўстанова знаходзіцца на старонцы Аксаны «Укантакце».

У гімназіі паведамілі, што вучаніца Аксана Невясёлая 1999 года нараджэння пакінула іх ўстанову «ці то ў 10-м, ці то ў 11-м класе».

— Дзяўчынка таварыская, вельмі цікавая, рознабаковая, абаяльная. Выдатна адказвала на ўроках літаратуры. Рускую мову таксама добра ведала, але на літаратуры проста блішчэла. Вельмі шмат чытала. Бацькі — прафесійныя мастакі. Творчая сям'я. Аксана — яркая бландынка. Удзельнічала звычайна ва ўсіх конкурсах і мерапрыемствах. Сябравала заўсёды з усімі, - успамінае выкладчык рускай мовы і літаратуры Вольга Домінава.

— Гэта значыць, у вас выключна станоўчае меркаванне пра яе?

— Ніякага негатыву ніколі наогул не было звязана з Аксанай, ніякіх інцыдэнтаў. Добра вучылася, добрыя паводзіны.

— Кім Аксана марыла быць?

— У такім узросце мяняюцца пастаянна жаданні. Магчыма, нешта з гуманітарнымі навукамі звязана.

— Кавалераў шмат было ў яе?

— Ніякіх кавалераў тады не было, прынамсі, на тэрыторыі школы.

Атэстат аб сярэдняй адукацыі Аксана Невясёлая атрымала ў сярэдняй школе №67, якую скончыла ў гэтым годзе. На яе старонцы «Укантакце» датай нараджэння паказана 22 верасня.

Гэта значыць, яна толькі-толькі адзначыла сваё 17-годдзе. У такім узросце матэматыку калі і выкладаюць, то толькі дома малодшым братам і сёстрам…

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі4

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць