У Беларусі з'явіцца аналаг 911 — адзіны нумар для выкліку экстранных службаў. Пра гэта на круглым стале ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik распавяла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Жылевіч.

— У хуткім часе нумар выкліку экстранных службаў стане адзіным — зараз высвятляюцца тэхнічныя аспекты, пытанні перадачы каналаў, — патлумачыла Людміла Жылевіч.

Цяпер, нагадаем, беларусам пры выкліку МНС трэба тэлефанаваць па тэлефоне 101, пры выкліку міліцыі — 102, пры выкліку хуткай - 103.

Тым не менш, па словах Людмілы Жылевіч, і сёння, пры звароце ў адну з экстранных службаў, дыспетчар не будзе прасіць ператэлефанаваць па іншым нумары, а сам пераключыць на канал патрэбнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?