На з’ездзе новай украінскай палітычнай сілы — партыі «Нацыянальны корпус» — у якасці адной з праграмных мэт арганізацыі было названа аднаўленне баявога атамнага патэнцыялу Украіны.

З прэзентацыяй праграмы партыі выступаў Дзмітро Кухарчук, кіраўнік «Цывільнага корпуса Азоў» — грамадскай арганізацыі, якая роднасная палку Нацыянальнай гвардыі «Азоў». 

dsnews.ua 

dsnews.ua 

«Сусветная супольнасць здрадзіла Будапешцкаму мемарандуму, яны здрадзілі нам… Еўрапейскі Саюз і ЗША паказалі сваю няздольнасць, пасіўнасць, бяздарнасць перад рэальнай пагрозай», — сказаў выступоўца.

«Мы створым уласны саюз — з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і з іншымі краінамі, якія нам блізкія па гісторыі і культуры. Гэта будзе саюз ад Балтыйскага да Чорнага мора. Які зможа пастаяць за сябе на ваеннай і палітычнай арэне», — дадаў ён.

«Перш за ўсё мы адновім і мадэрнізуем ядзерны арсенал Украіны», — заявіў Кухарчук, спасылаючыся на тое, што толькі атамная зброя будзе гарантыяй ад магчымай агрэсіі.

Гэтую заяву зал сустрэў воплескамі.

Кіраўнік ЦК «Азоў» таксама паведаміў пра планы аднаўлення ўкраінскай прамысловасці ў авіяцыйнай і ракетнай галіне.

Прапануецца таксама падзяліць армію на прафесійна-кантрактную частку, якая будзе ваяваць на фронце, і армію абароны Украіны, якая будзе фарміравацца і дзейнічаць па тэрытарыяльным прынцыпе.

Таксама агучаная ідэя стварэння ўкраінскага Замежнага Легіёна для дзеянняў за межамі Украіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?