14 кастрычніка ў гульні 25-га тура хлопцы Аляксандра Ермаковіча мінімальна перамаглі мікашэвіцкі «Граніт» — 1:0. Гол напрыканцы гульні забіў Мікалай Сігневіч.

Такім чынам, ужо за пяць тураў да фінішу БАТЭ стаў недасягальны для канкурэнтаў. У жоўта-сініх на дадзены момант 63 пункты, у салігорскага «Шахцёра» — 45, мінскага «Дынама» — 42.

Гэта ўжо трынаццаты раз, калі каманда з Барысава стала чэмпіёнам Беларусі па футболе. Прычым апошнія адзінаццаць раз запар. Больш працяглая чэмпіёнская серыя ў Еўропе толькі ў Харватыі, дзе дамінуе заграбскае «Дынама».

Перамога БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі азначае, што каманда налета зноў згуляе ў Лізе чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?